wd wp Пошук:

Піліп Піліпавіч Богуш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Богуш. Піліп Піліпавіч Богуш (нар. 1 студзеня 1952, в. Жухавічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, ветэрынарны ўрач.

Працоўную дзейнасць пачаў паляводам калгаса «Перамога» Карэліцкага раёна. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў ветэрынарным урачом калгаса «Перамога», галоўным ветэрынарным урачом, намеснікам старшыні калгаса імя Жалезняковіча Карэліцкага раёна. Быў дырэктарам рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Племзавод „Карэлічы“».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Ветэрынары Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дырэктары саўгасаў