wd wp Пошук:

Пікеляванне

Пікеляванне (ад англ.: pickle — расол, марынаваць, саліць) — вытворчы працэс апрацоўкі гарбарнай сыравіны растворам паваранай солі і кіслаты.

У якасці кіслот выкарыстоўваюцца серная кіслата і арганічныя кіслоты (воцатная, мурашыная). Падчас кіслотна-солевай апрацоўкі адбываецца дзяленне валокнаў дэрмы на драбнейшыя валокны за кошт працэсу дэструкцыі бялку. Пікеляванне надае скуры цягучасць, эластычнасць, паляпшае механааптычныя ўласцівасці. Выкарыстоўваецца пры вырабе дубленых і сырамятных скур.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гарбарная прамысловасць