wd wp Пошук:

Пётр Якаўлевіч Армашэўскі

Пётр Якаўлевіч Армашэўскі (1851, Навазыбкаў — май, 1919) — рускі і ўкраінскі геолаг-пятрограф[2], прафесар кафедры геалогіі Кіеўскага Імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве (1885)[2][3].

Па матчынай лініі — нашчадак гісторыка Аляксандра Лазараўскага.

Біяграфія

Нарадзіўся ў невялікім мястэчку Навазыбкаў Чарнігаўскай губерні (цяпер — Бранская вобласць) у дваранскай сям’і.

Скончыў Чарнігаўскую класічную гімназію, пасля чаго паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт на прыроднае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта.

Пасля заканчэння універсітэта 28 сакавіка 1873 года быў пакінуты для навуковай працы. Вынікам яго даследаванняў стала дысертацыя «Геалагічны нарыс Чарнігаўскай губерні», за якую ён атрымаў у 1883 годзе ступень «магістра мінералогіі і геалогіі». Тады ж ён становіцца спачатку дацэнтам, а потым — экстраардынарным прафесарам па кафедры мінералогіі і геалогіі Кіеўскага ўніверсітэта.

У 1903 годзе праходзіць публічную абарону яго дысертацыя «Геалагічныя даследаванні ў галіне басейнаў Дняпра і Дона».

Удзельнік міжнародных кангрэсаў па геалогіі і геалагічных таварыстваў (акрамя іншых, Французскага), Армашэўскі, акрамя таго, выступіў як змагар жаночай вышэйшай адукацыі. Некалькі гадоў ён з’яўляўся дырэктарам вышэйшых жаночых курсаў.

Гарадская дума запрашала Пятра Якаўлевіча Армашэўскага як эксперта ў рабоце па стварэнню сістэмы водазабеспячэння Кіева і па засцярозе ад апоўзняў.

Грамадская дзейнасць

Пётр Якаўлевіч Армашевский быў манархістам і пасля рэвалюцыі 1905—1907 гг. прыняў актыўны ўдзел у кансерватыўным руху Кіева. Ён быў членам Кіеўскага Рускага сходу, а ў 1908 годзе стаў таварышам старшыні Кіеўскага Клуба рускіх нацыяналістаў. З-за асабістых рознагалоссяў са старшынёй клуба Анатолем Савенка склаў з сябе званне члена клуба, але сваіх перакананняў не змяніў. Так, ён спрабаваў наладзіць выпуск правай газеты «Кіеў», але вымушаны быў пакінуць гэтую ідэю з-за недахопу сродкаў і кадраў. Акрамя таго, Армашэўскі з’яўляўся членам галоўнага савета і таварышам старшыні кіеўскага аддзела Усерасійскага нацыянальнага саюза[4].

Рэвалюцыя і смерць

У гады рэвалюцыі Армашэўскі, як і многія іншыя дзеячы манархічнага кірунку, адышоў ад актыўнага палітычнага жыцця. Як успамінаў князь Мікалай Жэвахаў «З прыходам рэвалюцыі Пётр Якаўлевіч цалкам адышоў ад грамадскай дзейнасці і замкнуўся ў сваім кабінеце, жадаючы быць толькі назіральнікам таго вэрхалу, які прынеслі так званыя „свабоды“. Ён апрацоўваў курс сваёй любімай крышталяграфіі, перачытваў класікаў прыродазнаўства, паглыбляўся ў Евангелле». Тым не менш, Кіеўская ЧК звярнула на яго ўвагу. У канцы красавіка 1919 года ён быў арыштаваны і ў першых чыслах мая расстраляны.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню палеазойскіх і палеагенавых адкладаў. Працаваў у вобласці гідрагеалогіі, праводзіў археалагічныя даследаванні. Высунуў гіпотэзу воднага паходжання лёсу. Займаўся стратыграфіяй і палеанталогіяй даантрапагенавых адкладаў на тэрыторыі Беларусі, вылучыў 2 ярусы сярэдняга дэвону, бучацкі, харкаўскі і кіеўскі ярусы палеагена[2].

У 1894 на тэрыторыі Магілёўшчыны вылучыў некалькі марэн і абгрунтаваў тэорыю шматразовага наступу ледавіка. Займаўся геамарфалогіяй Беларусі — вывучаў марэнныя формы рэльефу і марфалогію даліны Дняпра. Склаў геалагічныя карты Чарнігаўшчыны і Прыдняпроўскай нізіны, на якіх часткова адлюстравана і тэрыторыя Беларусі[2].

Зноскі

  1. 1 2 Армашевский, Петр Яковлевич // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 120.
  2. 1 2 3 4 Армашевский Пётр Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 30. — 737 с..
  3. Армашевский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  4. М. Меньшиков. Долг Великороссии. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Геолагі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навазыбкаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навазыбкаўскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1850 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1851 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары прыродазнаўчых навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ахвяры Чырвонага тэрору
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Геолагі Украіны