wd wp Пошук:

Пётр Уластовіц

Пётр Уластовіц (Уластовіч) званы пазней Дунінам (Дунчыкам, г.зн. Датчанінам) (польск.: Piotr Włostowic(z) “Duńczyk”; каля 10801153) — уладар Сілезіі з роду Лебедзяў, сын Уласта (Улоста) і з 1117 палацін (ваявода) Баляслава Крывавуснага, заснавальнік роду Дунінаў.

Паходжанне

Паходжанне Пятра ўпершыню ўзгадваецца ў песні «Carmen Mauri». Паводле яе Пётр прыбыў з Даніі і адтуль меў прозвішча Дунін. Паводле гіпотэзы М.Цатвінскага, Пётр паходзіў з Русі. Але ж абедзве гэтыя версіі спрэчныя. Магчыма ён паходзіў з сілезскага роду («alti sanguinis princeps»), які здаўна валодаў землямі ў ваколіцах Уроцлава. Пра гэта сведчыць і імя яго бацькі — Уласт, якое выводзіцца з яго імя па бацьку Уластовіц (Уластовіч). Гэта імя ўзгадваў Вінцэнт Кадлубек, называючы Пятра Vlostides. Вядома, што Пётр не ўжываў ані прыдомку Дунін, ані гербу Лебедзь. Толькі ў 14 ст. нашчадкі Пятра ўзялі прозвішча Дунін. Верагодна, гэта прозвішча паходзіць ад імя Дамінік: Домін — Донін — Дунін. Гэтае імя трапіла пладавіты грунт пра дацкае паходжанне. Пра прыбыццё Пятра з Даніі ўзгадваюць Янка з Чарнкава ў сваёй Хроніцы Велікапольскай(польск.) бел., гэту аповесць пазней ужывае і Ян Длугаш.

Ужо ў 17 ст. дацкія гісторыкі аспрэчылі гэту гіпотэзу, сцвердзіўшы што аніводзін з дацкіх конунгаў у 12 ст. не быў замардаваны сваім братам. У 18 ст. гісторык Адам Нарушэвіч прызнаў аповесць пра дацкі паход Крывавуснага легендай, абсалютна неверагоднай.

Паходжанне Пятра Уластовіца ўзгадваецца ў буле Папы Рымскага Цэлестына III ад 9 красавіка 1193 адносна абацтва Найсвяцейшай Дзевы Марыі на Пяску ва Уроцлаве(польск.) бел.. У буле сцвярджаецца, што землі абацтва Пётр атрымаў у спадчыну ад бацькі і дзеда. З гэтага вынікае, што, прынамсі, цягам двух пакаленняў продкі Пятра мелі ўладанні ў наваколлі Уроцлава. Размяшчэнне маёнткаў Пятра (гара Сленжа, абтокі Олбін, Пясек і Остраў Тумскі ва Уроцлаве) прыводзіць некаторых даследчыкаў да думкі, што яго род паходзіў ад князёў з племя сілезцаў. Верагодна, што прозвішча Дунін паходзіць таксама ад прапраўнука Пятра Уластовіца — Пятра Крысцінавіча, які ў свой час знаходзіўся ў Даніі.

Дзяржаўная дзейнасць

Да найбольш вядомых учынкаў Пятра належыць захоп ім перамышльскага князя Валадара, які непакоіў усходнія межы Польшчы. Пётр інсцэніраваў бунт супраць Баляслава Крывавуснага і атрымаў давер перамышльскага князя. Пётр суправаджаў Валадара ва ўсіх яго дзеях і, верагодна, нават хрысціў яго сына. Падчас аднаго з паляванняў Валадар апынуўся ў атачэнні Пятра і яго дружыннікаў, якія прывялі яго да Баляслава. За князя перамышльцы выплацілі вялікі выкуп, большая частка якога дасталася Уластовіцу. Да таго ж Валадар і яго баяры абяцалі захоўваць мір з Польшчай і адмовіцца ад саюзу з памаранамі.

Калі памерла жонка князя Баляслава, той паслаў Пятра Уластовіца сватам да Марыі, дачкі чарнігаўскага князя Алега Міхала, але ж Пётр сам ажаніўся з князёўнай. Дзякуючы гэтаму Пётр стаў адной з першых асоб у дзяржаве і дзядзькам спадчынніка прастола — Уладзіслава II. Шлюб даў яму таксама права на атрыманне найвышэйшае пасады пасля князя — палаціна (лац.: comes palatinus). Палацін кіраваў войскам у адсутнасць князя, замяняў яго ў судох, сачыў за парадкам і бяспекай пры двары, а ў часе малалецтва князя быў фактычным кіраўніком дзяржавы. Але, калі ў другой жонкі Баляслава Саламеі з Берга нарадзіліся дзеці, тая змусіла мужа паставіць палацінам свайго чалавека — Вшэбара, які мог бы быць апірышчам малодшым княжычам.

Пасля смерці Баляслава Крывавуснага ў 1138 вялікім князем стаў Уладзіслаў II Выгнанец, найстарэйшы сын ад першага шлюбу. Паводле жадання Баляслава, краіна мусіла быць падзеленая паміж астатнімі сынамі. Новым палацінам зноў стаў Пётр Уластовіц, які апроч ужо названых функцый меў права прызначаць тэрытарыяльных ураднікаў. Але насуперак запавету бацькі Уладзіслаў вырашыў аб’яднаць краіну ў адно і распачаў баявыя дзеянні супраць братоў. Пётр, які быў супраць гэтага, патрапіў у няміласць да вялікага князя і яго жонкі Агнешкі.

Асляпленне Пятра Уластовіца

Канфлікт паміж князем і яго палацінам нарастаў яшчэ і з тай прычыны, што Пётр не браў удзелу ў грамадзянскай вайне і намагаўся ўлагодзіць братоў. Тым не менш яшчэ ў 1145 Уладзіслаў быў запрошаны на шлюб сына Пятра. Але ўжо напачатку наступнага года князь абвясціў Уластовіца здраднікам. Да двору Пятра на Олбіне быў дасланы рыцар Добак, які з нагоды перадачы важных дакументаў ад князя мусіў зняволіць яго. Зранку пасля прыёму Добак напаў на Уластовіца і паланіў яго. Княгіня Агнешка дамагалася смерці палаціна, але таму было пакінутае жыццё, аднак Пятра асляпілі і адсеклі яму язык як здрадніку.

Малюнак труны Пятра і Марыі

Даведаўшыся пра гэта большасць прыхільнікаў Пятра Уластовіца перайшла на бок малодшых братоў Уладзіслава. Да таго ж сам былы палацін выехаў на Русь, дзе намаўляў кіеўскага князя да вайны з Польшчай. У выніку Уладзіслаў быў разбіты і выгнаны з краіны, за што і атрымаў сваю мянушку.

З выгнаннем сеньёра Пётр атрымаў былыя правы і маёнтак, але праз сваё калецтва не здолеў займацца палітычнай дзейнасцю. Згодна з легендай, пад канец жыцця яму вярнуўліся зрок і мова. Памёр Уластовіц у 1153 і быў пахаваны ў Касцёле Святога Вінцэнта ва Уроцлаве. Труна з целамі Пятра і Марыі пазней была знішчана туркамі.

Рэлігійная дзейнасць

Паводле легенды, пасля аднае споведзі Пётр атрымаў у якасці пакуты збудаваць 70 ці болей касцёлаў. Такім чынам былі заснаваны 77 касцёлаў і іншых каталіцкіх будынкаў, у тым ліку ва Уроцлаве:

Само абацтва не захавалася, але пра яго былую веліч можа сведчыць Олбінскі іканастас. Ад імя прыдомка Уластовіца раманскія касцёлы ў Польшчы назывюцца дунінавымі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118885421 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі ва Уроцлаве
Катэгорыя·Памерлі ў 1153 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XI стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ва Уроцлаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Род Дуніных
Катэгорыя·Постаці Уроцлава