У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салтыкоў.
Граф Пётр Сямёнавіч Салтыкоў (руск.: Пётр Семёнович Салтыко́в; 11 (22) снежня 1698 — 26 снежня 1772 (6 студзеня 1773)) — галоўнакамандуючы рускай арміі ў 1759—1760 гадах, генерал-фельдмаршал (1759), з яго імем звязаны найбольш буйныя поспехі рускай арміі ў Сямігадовай вайне. У 1763—1771 гадах маскоўскі галоўнакамандуючы. Уладальнік падмаскоўнай сядзібы Марфіна.