wd wp Пошук:

Пётр Сцяпанавіч Лісіцын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лісіцын. Пётр Сцяпанавіч Лісіцын (нар. 9 сакавіка 1927, Полацк) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. З канца мая 1942 па ліпень 1944 года — у партызанскім атрадзе «Няўлоўны» Полацкага злучэння. Быў паранены. У 1950 годзе здаў экстэрнам экзамен за сярэднюю школу і паступіў у Рыжскі філіял Усесаюзнага юрыдычнага інстытута, а праз два гады перавёўся ў Латвійскі дзяржаўны ўніверсітэт (скончыў у 1955). Працаваў у сістэме народнай гаспадаркі Латвіі — старшым інжынерам на Рыжскім электралямпавым заводзе, вядучым інжынерам праектна-канструктарскага бюро Упраўлення мясцовай прамысловасці, лабарантам Упраўлення эксіндыцыйнай лоўлі рыбы, інжынерам Рыжскай нарматыўна-даследчай станцыі транспартнага будаўніцтва СССР. Працаваў у органах МУС Латвіі, затым БССР, юрыскансультантам Гродзенскага абласнога вытворчага аб’яднання бытавога абслугоўвання. У 1978—1985 гг. — упаўнаважаны Усесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах па Гродзенскай вобласці. З 1968 года жыве ў Гродна. Сябра СП з 1981 года.

Творчасць

Піша на рускай мове. У 1962 годзе ў газеце Прыбалтыйскай ваеннай акругі «За Родину» апублікаваў першыя апавяданні, у 1969 годзе — у часопісе «Нёман». Аўтар кніг прозы «Февральский наст». (1978), «Росные травы», Хабараўск, (1981), «Трое разных» (1985).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I ступені, медалямі, польскім Крыжам партызанскім.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім Партызанскім крыжом
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта