wd wp Пошук:

Пётр Стаянаў

Пётр Стэфанаў Стаянаў (балг.: Петър Стефанов Стоянов; нар. 25 мая 1952) — балгарскі палітык, другі прэзідэнт Балгарыі ў 1997—2002 гадах.

Жыццяпіс

Нарадзіўся 25 мая 1952 г. у Плоўдзіве.

У 1976 годзе скончыў юрыдычны факультэт універсітэта Святога Клімента Ахрыдскага ў Сафіі.

З 1978 года працаваў адвакатам у Плоўдзіве.

У 1990 годзе заняў пасаду прэс-сакратара Саюза Дэмакратычных Сіл (СДС) у Плоўдзіве.

У 1992 годзе перайшоў на пасаду намесніка міністра юстыцыі ад СДС у кабінеце, узначаленым Філіпам Дзімітравым.

У траўні 1993 г. абраны старшынёй Юрыдычнай Рады.

У 1994 годзе абраны дэпутатам 37-га склікання. У тым жа годзе ён стаў намеснікам старшыні фракцыі СДС і намеснікам старшыні Камісіі па справах моладзі, спорту і турызму.

У 1995 годзе абраны віцэ-прэзідэнтам СДС, цяпер ён адказваў за ўнутраную палітыку.

Ад 1 чэрвеня 1996 г. стаў кандыдатам на пасаду прэзідэнта краіны. На прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 2 лістапада 1996 года, Пётр набраў 59 % ці 2502517 галасоў, і разам з віцэ-прэзідэнтам Тодарам Кавалджыевым ўзначаліў Балгарыю.

2001 балатаваўся на другі тэрмін, і прайграў выбары Георгію Пырванаў.

Зноскі

  1. Petar Stojanow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Petar Stojanow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прэзідэнты Балгарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Плоўдзіўскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Сафійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных