wd wp Пошук:

Пётр Міхайлавіч Стэфаноўскі

Пётр Міхайлавіч Стэфаноўскі (02.01.1903, пасёлак Пакроўка, які пераселены ў в. Чыркавічы цяпер Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці — 1976) — лётчык-выпрабавальнік, генерал-маёр авіяцыі (1944), Герой Савецкага Саюза (1948). У 19411942 гг. камандаваў заходнім сектарам проціпаветранай абароны Масквы. Першым у свеце выканаў вышэйшы пілатаж на рэактыўным самалёце.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, скончыў сельскую школу. З юнацкага ўзросту працаваў у сельскай гаспадарцы, потым рабочым у г. Бабруйску (Магілёўская вобласць). Захапіўся авіяцыяй, назіраючы за практыкаваннямі пілотаў на Бабруйскім аэрадроме. З 1925 г. на вайсковай службе. Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў (1927), 1-ую Качынскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў (1929). З 1928 г. — лётчык-інструктар, затым — лётчык-выпрабавальнік у Навукова-даследчым інстытуце Ваенна-паветраных сіл (НДІ ВПС) СССР.

Падчас ІІ-ой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. — камандзір 402-га знішчальнага авіяпалка асаблівага прызначэння, які склаў з добраахвотнікаў. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Ад ліпеня 1941 г. — намеснік камандзіра 6-га знішчальнага корпуса проціпаветранай абароны па заходняму сектару Масквы. Здзейсніў 150 баявых вылетаў, збіў асабіста 4 самалёта праціўніка. У траўні 1942 г. адазваны ў НДІ ВПС. Намеснік начальніка аддзела, затым — намеснік начальніка упраўлення выпрабавання самалётаў НДІ ВПС імя В. П. Чкалава, лётчык-выпрабавальнік І-га класа.

Правёў 238 выпрабаванняў, у тым ліку пікуючага бамбавіка Пе-2, далёкага вышыннага бамбавіка ТБ-7, рэактыўных знішчальнікаў Як-15 і Міг-19, першага стратасфернага самалёта БОК-1 і іншых. Здзейсніў 16 першых вылетаў на новых тыпах самалётаў. За перыяд службы выканаў 13500 палётаў, авалодаў 317 тыпамі самалётаў. З 1954 г. ў запасе, затым у адстаўцы; аўтар кніг.

У Чыркавічах і г. Шчолкава Маскоўскай вобласці Расіі імём П. Стэфаноўскага названы вуліцы, яго імя носіць сярэдняя школа ў Чыркавічах.

Творы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Светлагорскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе