wd wp Пошук:

Пётр Міхайлавіч Раманоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманоўскі.

Пётр Міхайлавіч Раманоўскі (21 верасня 1919 года, Орша, Віцебская вобласць — 23 верасня 1977) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія

У 1938 годзе скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча. Па заканчэнні быў накіраваны ва Усерасійскую Акадэмію мастацтваў.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, дзе ваяваў да вызвалення Беларусі — 3 чэрвеня 1944 года.

Працягнуў вучобу ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна, які скончыў у 1948 годзе.

З 1948 па 1954 годы выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы.

Творчасць

З 1949 года браў удзел у мастацкіх выстаўках. Працаваў у рэалістычным напрамку, у жанрах пейзажа, партрэта, сюжэтна-тэматычнай карціны.

Творы мастака захоўвацца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Каля 50 карцін прынесены ў дар г. Орша[1].

Вядомыя творы

Зноскі

  1. Прыдзвінскі край. Гісторыя і сучаснасць. Раманоўскі Пётр Міхайлавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Памерлі 23 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта