wd wp Пошук:

Пётр Андрэевіч Палягошка

Пётр Андрэевіч Палягошка[1] (9 ліпеня 1893, Малое Залужжа[1] — 19 кастрычніка 1961, Саўт-Рывер) — аўтар успамінаў пра пачаткі функцыянавання ГУЛАГ.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыі[1], працаваў у лясной гаспадарцы, лічыўся калгаснікам «Зары Рэвалюцыі»[1]. На пачатку 1930-х гадоў арыштаваны за супраціў стварэнню калгаса, але праз некалькі дзён вызвалены. Зноў арыштаваны 18 красавіка 1932 года і 19 ліпеля 1932 года асуджаны «тройкай» па абвінавачванні ў антысавецкай агітацы (арт. 72 КК БССР) да 5 гадоў ППЛ[1]. Тэрмін адбываў у лагеры на станцыі Сегежа Мурманскай вобласці, на пабудове Беламорска-Балтыйскага каналу. Пасля вызвалення пэўны час працаваў у Тульскай вобласці, у сакавіку 1938 года зноў арыштаваны, перапраўлены ў мінскую турму, падчас следства сядзеў у рэгіянальных турмах. Вызвалены 30 красавіка 1939 года.

Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі ў Смалявічах і Рудзенску. Ад 1944 года ў Германіі.

У 1950 годзе выехаў у ЗША. Спачатку жыў у Дэтройце, пасля выхаду на пенсію пераехаў у Саўт-Рывер (Нью-Джэрсі). Удзельнік беларускага жыцця, быў прыхаджанінам царквы Св. Еўфрасінні Полацкай. У 1968 годзе у Нью-Ёрку выйшлі яго «Успаміны з жыцьця пад савецкай уладай і з пабудовы Беламорскага каналу».

Памёр у Саўт-Рыверы, пахаваны на могілках царквы Св. Еўфрасінні Полацкай.

Рэабілітаваны 28 снежня 1989 года Пракуратурай Мінскай вобласці[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 http://lists.memo.ru/d26/f484.htm

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Саўт-Рыверы
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка