wd wp Пошук:

Пётр Азаравіч Дубавец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубавец. Пётр Азаравіч Дубавец (19 студзеня 1931, в. Прудзец, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 29 студзеня 2013) — беларускі вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі. Кандыдат юрыдычных навук (1962).

Біаграфія

У 1955—1958 гадах пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна працаваў у органах пракуратуры Гомельскай вобласці. Член КПСС з 1959 года.

З 1963 года — дацэнт БДУ імя У. I. Леніна. Быў першым у БССР выкладчыкам крыміналогіі.

У 1976—1979 гадах працаваў у органах пракуратуры Гомельскай вобласці.

З верасня 2008 года — прафесар кафедры крымінальнага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Займаўся даследаваннем праблем крымінальнага і працоўнага права.

Навуковая дзейнасць

З’яўляецца аўтарам 34 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў.

Сярод навуковых прац: «Адказнасць за цялесныя пашкоджанні паводле савецкага крымінальнага права» (1964), «Прававыя меры барацьбы супраць п’янства і алкагалізму» (1975), «Дэкларацыі і рэальнасць» (1987), «Навукова-практычны каментарый да крымінальнага кодэксу Беларускай ССР» (1989, сумесна з А. А. Ждановічам) і іншыя[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Дубавец Пётр Азаравіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Правазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Пракуроры Беларусі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў