wd wp Пошук:

Пётр Іванавіч Новікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новікаў. Пётр Іванавіч Новікаў (1932 — 2008) — беларускі і расійскі судовы медык. Доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1932 годзе на Паўночным Каўказе[2]. Пасля Вялікай Айчыннай вайны пераехаў у Беларусь, дзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1956 годзе, працаваў міжраённым судова-медыцынскім экспертам[1] у Рагачове[2]. У 1959 годзе паступіў у аспірантуру II Маскоўскага медыцынскага інстытута, па сканчэнні якой абараніў кандыдацкую дысертацыю і па 1969 год працаваў асістэнтам кафедры судовай медыцыны Мінскага медыцынскага інстытута[1] і, адначасова, намеснікам галоўнага эксперта Беларусі[2]. У 1969 годзе абраны загадчыкам кафедры судовай медыцыны Чалябінскага медыцынскага інстытута(руск.) бел., працаваў на гэтай пасадзе да 1994 года, абараніўшы ў 1986 годзе доктарскую дысертацыю[1]. З 1988 па 2006 год — начальнік Чалябінскага абласнога бюро судмедэкспертызы(руск.) бел.[1].

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 70 навуковых прац, 1 манаграфіі, 6 рацыяналізатарскіх прапаноў і 1 вынаходніцтва. Асноўнымі напрамкі навуковай дзейнасці з’яўляліся: экспертыза алкагольнай інтаксікацыі пры судова-медыцынскім даследаванні, агляд месца здарэння пры розных відах гвалтоўнай смерці, траўмы сківічна-тварнай вобласці, дыягностыка даўнасці наступлення смерці[2]. Кіраваў распрацоўкай апарата для дыягностыкі даўніны смерці «Тэрміт-1».

Склаў так званыя Палажэнні Новікава (1967), якія сфармуляваў у час вывучэння дынамікі размеркавання этылавага алкаголю ў крыві і мачы. Палажэнні маюць практычнае значэнне для вызначэння ступені алкагольнай інтаксікацыі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Наставления по судебно-медицинскому вскрытию мёртвых тел / Шигеев В. Б. Шигеев С. В. Шигеев С. В. — 2014. — С. 58
  2. 1 2 3 4 П. И. Новиков // Научно-исследовательский институт судебной экспертизы «СТЭЛС»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Судовыя медыкі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Педагогі Расіі
Катэгорыя·Судовыя медыкі Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 30 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пяцігорску
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня