wd wp Пошук:

Пётр Іванавіч Катаводаў

Пётр Iва́навіч Катаводаў (10 мая 1900, м. Грабовец, Аўгустоўскі павет Люблінскай губерні, цяпер у Замойскім павеце Люблінскага ваяводства, Польшчаневядома) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў рабочы факультэт Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1926).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1912 годзе вучнем падмайстра, пасля знаходзіўся ў дзіцячым прыюце Ніжняга Ноўгарада. З 1916 года працуе рабочым завода «Серп і Молат» у г. Маскве. У 1918—1924 гадах у Чырвонай Арміі, пасля на рабоце ў Савеце Народнай Гаспадаркі і ў прамысловай кааперацыі Паўночнага Каўказа.

У 1933—1936 працуе на пасадзе старшыні праўлення Белкалесдрэўхімсаюза, з 1936 года старшыня прэзідыума Белкааппрамсаюза. У 1938 годзе абраны старшынёй праўлення Белкаапсаюза.

У часы Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі ў Маскве, з 1942 года ў складзе аператыўнай групы Белкаапсаюза арганізоўваў эвакпункты і сталовыя ў Віцебская вобласці, працаваў у Беларускім штабе партызанскага руху.

Пасля вайны прызначаны намеснікам старшыні СНК БССР, з красавіка 1946 года начальнік Упраўлення па аднаўленню Мінска, начальнік Упраўлення сельскага і калгаснага будаўніцтва.

З 1951 года міністр гандлю БССР, з 1957 года персанальны пенсіянер саюзнага значэння. З кастрычніка 1958 года да 1 чэрвеня 1961 года ўзначальвае ўтвораны для будаўніцтва Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода трэст № 16 «Нафтабуд».

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2—4 скліканняў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні СНК БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве
Катэгорыя·Міністры гандлю БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы