wd wp Пошук:

Пячорны жывапіс

Малюнкі ў пячоры Альтаміра, Іспанія.
Выява з пячоры Тасілін-Аджэра (Алжыр)

Пячорны жывапіс (часта называюць наскальным жывапісам) — выявы ў пячорах, зробленыя людзьмі часоў палеаліта, адзін з відаў першабытнага мастацтва. Большасць з такіх аб’ектаў было знойдзена ў Еўропе, паколькі менавіта там старажытныя людзі былі вымушаны жыць у пячорах і гротах, спасаючыся ад халадоў, але падобныя пячоры ёсць і на іншых кантынентах.

Доўгі час сучасная цывілізацыя не мела ўяўленняў аб якіх-небудзь аб’ектах старажытнага жывапісу, але ў 1879 годзе археолаг-аматар Марсэліна Санз дэ Саўтуола разам са сваёй 9-гадовай дачкой у выніку прагулкі натрапіў на пячору Альтаміра, скляпенні якоў былі ўпрыгожаны мноствам малюнкаў — не меўшая аналагаў знаходка вельмі ўразіла даследчыка і схіліла яго да больш уважливага даследвання. Праз год Саўтуола са сваім сябрам Хуанам Віланова-і-П’ера з Мадрыдскага ўніверсітэта апублікавалі вынікі сваіх даследванняў, у якіх датавалі выкананне малюнкаў эпохай палеаліта. Шмат хто з вучоных успрынялі гэтае паведамленне вельмі неадназначна, Саўтуолу абвінавачвалі ў фальсіфікацыі знаходак, але пазней падобныя пячоры былі знойдзены і ў іншых кутках планеты.

Прынята вылучаць аднакаляровыя, ці манахромныя, і шматкаляровыя, ці паліхромныя выявы. развіваючыся з часам, да ХІІ тысячагоддзя да н. э. пячорны жывапіс стаў выконвацца з улікам аб’ёма, перспектывы, колера і прапорцыі фігур, улічваць рух. Пазней пячорны жывапіс стаў больш стылізаваным[1].

Зноскі

  1. Первобытное искусство (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2010.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Жывапіс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Палеаліт
Катэгорыя·Петрогліфы