wd wp Пошук:

Карставыя пячоры ў Маросе і Панкепе

Карставыя пячоры ў Маросе і Панкепе — пячоры з наскальнымі дагістарычнымі малюнкамі размешчаныя на тэрыторыі акруг Марос і Панкеп у інданезійскай правінцыі Паўднёвым Сулавесі. Малюнкі лічацца самым раннім узорам выяўленчага мастацтва ў свеце, іх узрост ацэньваецца прынамсі ў 45 500 гадоў[1].

Апісанне

Карставыя пячоры ўтвараюць комплекс, які таксама мае назву «Дагістарычнае месца Леанг-Ліянг» — гэтая назва паходзіць з макасарскай мовы[2]. Пячоры маюць назвы: Петае, Джэйн, Сарыпа, Джары, Караса і гэтак далей, іх сцены складены з вапняку. Яны знаходзяцца ў 12 кіламетрах ад горада Марош і ў 30 кіламетрах ад горада Макасар — адміністрацыйнага цэнтра правінцыі[3]. Уваход у пячоры знаходзіцца ў 30 метрах над рысавым полем, туды можна падняцца па лесвіцы[4][5].

Па даных даследавання 2014 года, трафарэтнай выяве рукі ў пячоры Леанг Тэмпусенг не менш за 39 900 гадоў. Выяве свінні-бабірусы з гэтай пячоры — 35 400 гадоў. У 2017 годзе ў пячоры Леанг Тэдонгнге была адкрыта выява цэлебескай свінні, узрост якой, згодна з апублікаванай ў студзені 2021 года датыроўкай, складае не менш за 45 500 гадоў, што робіць яе самым старажытным узорам выяўленчага мастацтва, вядомым навуцы на момант публікацыі даследавання[1]. Для вызначэння ўзроста малюнкаў выкарыстоўваўся уран-торыевы метад датавання[6].

Гісторыя

Мясцовае насельніцтва здаўна ведала аб гэтых пячорах і выкарыстоўвала іх для сваіх патрэб. Галандскія археолагі пачалі даследаваць сумежныя пячоры яшчэ ў 1950-х гадах, але пячора Петакарэ была ўпершыню даследавана брытанскім арехеолагам Янам Гловерам у 1973 годзе[2][7].

У кастрычніку 2014 года ўрад Інданезіі паабяцаў «узмацніць» абарону старажытных наскальных малюнкаў і аб’явіў аб планах уключыць усе пячоры Сулавесі ў афіцыйны спіс «культурнай спадчыны» краіны, а таксама падаць заяўку на уключэнне ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[8].

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Adam Brumm, Adhi Agus Oktaviana, Basran Burhan, Budianto Hakim, Rustan Lebe Oldest cave art found in Sulawesi(англ.)  // Science Advances. — 2021-01-01. — В. 3. — Т. 7. — ISSN 2375-2548. — DOI:10.1126/sciadv.abd4648
  2. 1 2 Price. Sulawesi cave of hands (нявызн.). The Brunei Times (20 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 November 2014. Праверана 16 November 2014.
  3. Volkman, Toby Alice (1990). Sulawesi: Island crossroads of Indonesia. Passport Books. ISBN 9780844299068. https://books.google.com/books?id=ZNdwAAAAMAAJ&q=Pettakere+cave. Retrieved on 22 November 2014.
  4. Pitaloka. Exploring the Leang-Leang Caves of Maros (нявызн.), Jakarta Globe (6 July 2014). Праверана 15 November 2014. Архівавана 22 кастрычніка 2014.
  5. Domínguez. Indonesian cave paintings – Rewriting art history (нявызн.), Deutsche Welle (9 October 2014). Праверана 16 November 2014.
  6. Aubert et al., 2014: Pleistocene cave art from Sulawesi, Indonesia, Nature, 514, 223—227
  7. Domínguez. Indonesian cave paintings ‘revolutionized our idea of human art’ (нявызн.). Deutsche Welle (9 кастрычніка 2014). Праверана 22 November 2014.
  8. Indonesia pledges to protect ancient cave paintings (нявызн.). Rappler (9 кастрычніка 2014). Праверана 22 November 2014.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Геалогія Інданезіі
Катэгорыя·Пячоры ў вапняках
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Пячоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Першабытнае мастацтва
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пячоры Азіі
Катэгорыя·Славутасці Інданезіі
Катэгорыя·Карставыя пячоры
Катэгорыя·Петрогліфы Азіі