wd wp Пошук:

Пятро Паўлавіч Сушко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сушко. Пятро Паўлавіч Сушко (1 студзеня 1937, вёска Сушкі, Мёрскі раён, Віцебская вобласць — 20 лістапада 1996) — беларускі паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў з 1984 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і беларускага паэта Паўла Сушко (1909—1974)[2].

Працаваў у Мёрскай раённай газеце (1966—1968), карэспандэнтам газеты «Віцебскі рабочы» (1968-69). Пераехаўшы ў Мінск, быў літсупрацоўнікам газеты «На страже Октября» (1969-70), «Звязда» (1970-73), часопіса «Вожык» (1973-77). У 1977-80 быў рэдактарам аддзела літаратуры часопіса «Вожык», у 1980-87 — адказным сакратаром штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1989 года працаваў старшым рэдактарам у выдавецтве «Полымя».

Творчасць

Друкавацца П. Сушко пачаў у 1954 годзе ў Мёрскай раённай газеце «Зара камунізму» (верш «Цёплы дожджык»). Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек, мініяцюр, вершаваных фельетонаў, пародый і эпіграм: «Ганарлівы сучок» (1975), «Восці напагатоў» (1978), «Парнаская кузня» (1981). Яго кніга «Паэтычнае веча» — першы ў беларускай літаратуры вянок парадыйных санетаў, якія вызначаюцца глыбокім філасофскім зместам. Плённа працуе і ў лірыцы. Яго зборнік «Пратокі» (1976) і вянок санетаў «Зямля гаючых траў» вызначаюцца глыбінёй пачуццяў, узнёсласцю думак, арыгінальнасцю вобразаў. Для дзяцей пісаў зборнікі «Вясёлы Бай» (1980), «Чмялёва гушкалка» (1986), «Ехаў кот у лес па дровы» (1990). Напісаў жартоўныя варыяцыі на фальклорныя тэмы «Касіў Ясь канюшыну» (1976), вянок гумарыстычных актаў «Роздум ля Парнаса» (1983, пад псеўд. Кірша Рымар).

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 24 студзеня 2022.
  2. Павел Сушко: «Мне не забыць…» 14.06.2021

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Віцебскі рабочы»
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Вожык»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 лістапада
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных