wd wp Пошук:

Пятроўскае

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пятроўскае (значэнні). Пятро́ўскае — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дабрылаўка (цячэ праз возера), за 15 км у напрамку на паўночны захад ад горада Глыбокае, каля вёскі Пятроўшчына.

Плошча паверхні 0,66 км². Даўжыня 1,04 км, найбольшая шырыня 0,98 км. Даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Найбольшая глыбіня 3 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 1,34 млн м³. Плошча вадазбору 76,7 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на паўночным усходзе да 10 м), разараныя, спадзістыя, сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пад хмызняком. Вышыня берагоў да 0,2 м, у паўднёвай, паўночна-заходняй і паўночна-ўсходняй частках берагі абразійныя вышынёй 0,5—1 м. Дно возера плоскае, выслана крэменязёмістым сапрапелем, на поўначы, усходзе і поўдні ўздоўж берага апясчаненым ілам.

Возера эўтрофнае. Зарастае каля 40 % плошчы возера. Праз Пятроўскае працякае рака Дабрылаўка.

У возеры водзяцца лінь, шчупак, карась, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Паблізу ад заходняга берага возера пралягае аўтамабільная дарога Р3.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Басейн Дзісны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара