Пэ́эт Ва́лак (эст.: Peet Vallak, сапраўднае імя Пе́этэр Пе́даяс (эст.: Peeter Pedajas); 23 чэрвеня 1893, вол. Валцвяціс Пярнускага раёна, Эстонія — 17 сакавіка 1959) — эстонскі пісьменнік. Майстар навелы.
Вучыўся жывапісу ў Тарту і Пецярбургу. Друкаваўся з 1908 года.
Першая кніга — камедыя «Кашмары» (1924). У кнігах навел (усіх 9) «Чорны крыж» (1925), «Бунт мазгоў» (1926), «Самасуд» (1932), «Справы навыварат» (1935) і інш., рамане «Бадзяга» (1927) — паўсядзённая рэчаіснасць, жыццё і характары абяздоленых людзей тагачаснай Эстоніі, напружаны драматызм, спалучэнне элементаў фантастыкі і рэалізму.