wd wp Пошук:

Кванджу

Кванджу́ — шосты па велічыні горад у Паўднёвай Карэі. Кванджу з’яўляецца горадам прамога падначалення, які не ўваходзіць у склад якой-небудзь правінцыі, аднак тут размешчаны ўрад правінцыі Чала-Намдо.

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 57 г. да н.э. Быў адным з адміністрацыйных цэнтраў дзяржавы Пэкчэ. Тут узнік стыль карэйскай паэзіі каса.

У 1914 годзе горад быў злучаны з Сеулам чыгункай. Пасля гэтага стала бурна развівацца прамысловасць.

У 1929 годзе, у перыяд японскага каланіяльнага кіравання, канфлікт паміж японскімі і карэйскімі студэнтамі выліўся ў рэгіянальную дэманстрацыю, кульмінацыяй якой стала магутнае паўстанне карэйскага народа супраць японцаў.

У маі 1980 года ў Кванджу адбыліся адно з самых масавых антыўрадавых выступленняў у гісторыі краіны, накіраванае супраць ваеннага ўрада Чон Ду Хвана. Удзельнікі выступлення больш трох сутак кантралявалі горад, высоўваючы да ўлад краіны патрабавання правесці дэмакратызацыю грамадства і пакараць вінаватых у карупцыі высокапастаўленых чыноўнікаў; кіраўніцтва краіны звярнулася да сілы, агульная колькасць ахвяр склала не менш за 100, і па некаторых ацэнках дасягае 2000. Гэты інцыдэнт атрымаў назву «Паўстанне ў Кванджу».

Эканоміка

Добра развіта тэкстыльная прамысловасць, аўтамабілебудаванне, піваварства, вырошчванне рысу.

Транспарт

У Кванджу з 2004 года працуе метрапалітэн.

Гарады-пабрацімы

Падзеі

У 2012 годзе ў Кванджу прайшла XVII Міжнародная астранамічная алімпіяда. У 2015 годзе ў Кванджу пройдзе летняя Універсіяда.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кванджу