wd wp Пошук:

Пуціска

Пуці́ска[1] — рака ў Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Нявіша (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 15 км[2]. Плошча вадазбору 104 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 . Пачынаецца каля вёскі Табалічы, цячэ па паўночнай ускраіне Лідскай раўніны, упадае ў Нявішу на паўднёвы ўсход ад вёскі Краснае. Асноўны прыток — рака Зеняпішка (леваруч). На працягу 2,5 км на захад ад аграгарадка Першамайск да вёскі Замасцяны цячэ па новым рэчышчы. Каналізаваная. Прымае сцёк са шматлікіх меліярацыйных каналаў. Каля аграгарадка Першамайская на рацэ створана сажалка.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Шчучынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Котры