wd wp Пошук:

Пуцята Вышаціч

Пуцята Вышаціч — кіеўскі ваявода, тысяцкі, сын Вышаты, ваяводы вялікага князя Яраслава Мудрага, брат Яна Вышаціча.

У 1099 па загаду Святаполка Ізяславіча Пуцята і Святоша Давыдавіч разібілі Давыда Ігаравіча.

У 1100 на з’ездзе ў Увецічах Пуцята абвясціў Давыду Ігаравічу волю Святаполка. У 1104 камандаваў войскамі Святаполка ў вайне супраць Глеба Менскага. Гэтая вайна завяршылася безвынікова для абодвух бакоў.

У 1106 хадзіў на полаўцаў з братам Янам, пабіў іх каля Зарэцка і «адабраў у іх палон».

Вядома таксама, што пасля смерці кіеўскага князя Святаполка Ізяславіча ў 1113 у Кіеве ўспыхнула народнае паўстанне і кіяне разграмілі двор Пуцяты.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Род Пуцятаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XI стагоддзі
Катэгорыя·Любячаніны
Катэгорыя·Военачальнікі Старажытнай Русі
Катэгорыя·Кіеўскія тысяцкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы