Пупачнік[3] (Omphalodes) — род раслін сямейства бурачнікавыя (Boraginaceae), які ўключае 9[4] відаў.
Расліны гэтага роду шырока распаўсюджаныя ў Паўночным паўшар’і, асабліва ў Міжземнамор’і і Усходняй Азіі. Маецца некалькі паўночнаамерыканскіх відаў.
Некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў дэкаратыўным садоўніцтве ў якасці глебапакроўных раслін.