wd wp Пошук:

Omphalodes cappadocica

Omphalodes cappadocica — від шматгадовых раслін сямейства бурачнікавыя (Boraginaceae).

Батанічнае апісанне

Расліна мае гарызантальнае карэнішча з вялікай колькасцю дадатковых каранёў, слабымі тонкімі сцебламі, якія дасягаюць у вышыню 15-30 см, што заканчваюцца друзлымі завіткамі.

Прыкаранёвае лісце буйное, даўжынёй 10 — 20 см, з доўгімі хвосцікамі, пласцінкі яго яйкападобныя, пакрыты кароткімі валасінкамі, з глыбокасэрцападобным аснаваннем і рэзка выбітнымі дугападобнымі бакавымі жылкамі; сцеблавае лісце драбней, сядзячае[3]. Цвіце ў лютым-красавіку.

Арэал

Omphalodes cappadocica родам з лясоў ніжняга пояса Заходняга Каўказа, але можа выкарыстоўвацца на альпійскіх горках і ва ўмовах Сярэдняй Расіі.

Значэнне

Выкарыстоўваецца ў дэкаратыўным садоўніцтве ў якасці глебапакроўнай расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Пупочник // Энциклопедия декоративных садовых растений (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Каўказа
Катэгорыя·Бурачнікавыя (падсямейства)
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны