wd wp Пошук:

Пузелі

Пузе́лі[1] (трансліт.: Puzieli, руск.: Пузели) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. За 43 км на паўднёвы захад ад Воранава. 6 гаспадарак, 8 жыхароў (2014).

Гісторыя

Вядомы з 1690 г. як маёнткі Пузелевічы ў Нацкай парафіі, уладанні Станіслава Пузевіча і Мінкоўскага ў Лідскім павеце ВКЛ. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У 2-й пал. 19 ст. ваколіца ў Каняўскай вол. Віленскай губ., у складзе дзяржаўнага маёнтка Канява, 7 рэвізскіх душ. Паводле перапісу ў 1897 г. 4 двары, 37 жыхароў, у 1905 г. 33 жыхары, 218 дзес. зямлі. 3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Эйшышскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв., аколіца ў Каняўскай гміне. 3 лістапада 1939 г. ў БССР. 3 12 кастрычніка 1940 г. вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсавета Радунскага, затым Воранаўскага раёнаў, з 5 кастрычніка 2007 года ўваходзіць у склад Доцішскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 5 октября 2007 г. № 48 «О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района»(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Доцішскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пузелі
Катэгорыя·Населеныя пункты Воранаўскага раёна