Псалом 68 (69 паводле масарэцкай нумарацыі) адносіцца да ліку месіянскіх псалмоў, якія ў хрысціянстве ўспрымаюцца як правобразныя ці прарочыя ў адносінах да Ісуса Хрыста і некаторых евангельскіх падзей, якія адбыліся праз сотні і нават тысячу гадоў пазней часу напісання. Аўтарства прыпісваецца Давіду. Асноўная тэма гэтага псалма — будучыя пакуты Месіі.
Псалом | Псалтыр[1] | Спасылка | Новы Запавет | Спасылка |
---|---|---|---|---|
68 | бо клопат па доме Тваім пажырае мяне, і ліхаслоўе тых, што Цябе ліхасловяць, падае на мяне | (Пс. 68:10) | рупнасьць за дом Твой зьядае Мяне | (Ян. 2:17) |
68 | І далі мне за ежу жоўць, і ў смазе маёй воцатам напаілі мяне | (Пс. 68:22) | далі Яму піць воцату, зьмяшанага з жоўцю; і, пакаштаваўшы, не хацеў піць... І адразу пабег адзін зь іх, узяў губку, намачыў у воцат і, насадзіўшы на кій, даваў Яму піць | (Мц. 27:34,48) |
Кніга псальмаў у перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
68 псалом у перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
Катызма 9 (Псалмы 64-69) у перакладзе Аляксандра Надсана
Кафісма 9 у перакладзе Міхаіла Астапчыка
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Псалом 68