wd wp Пошук:

Псалом 21

Псалом 21 (22 паводле масарэцкай нумарацыі) адносіцца да ліку месіянскіх псалмоў, якія ў хрысціянстве ўспрымаюцца як правобразныя ці прарочыя ў адносінах да Ісуса Хрыста і некаторых евангельскіх падзей, якія адбыліся праз сотні і нават тысячу гадоў пазней часу напісання. Аўтарства прыпісваецца Давіду. Асноўная тэма гэтага псалма — будучыя пакуты Месіі.

Псалом Псалтыр[1] Спасылка Новы Запавет Спасылка
21 ён спадзяваўся на Госпада; хай вызваліць яго, хай уратуе, калі ён даспадобы Яму (Пс. 21:9) спадзяваўся на Бога: хай цяпер выбавіць Яго, калі Ён угодны Яму (Мф. 27:43)
21 Бо сабакі мяне атачылі, хэўра злыдняў мяне абступіла, прабілі рукі мае і ногі мае (Пс. 21:17) калі ня ўбачу на руках у Яго ранаў ад цьвікоў, і не ўкладу пальца майго ў раны ад цьвікоў, і ня ўкладу рукі маёй у рэбры Ягоныя, не паверу (Ян. 20:25)
21 дзеляць рызы мае між сабою; і за адзежу маю кідаюць жэрабя (Пс. 21:19) падзялілі рызы Мае між сабою і за адзежу Маю кідалі жэрабя (Ян. 19:24)

Зноскі

  1. Выкарыстаны пераклад Васіля Сёмухі

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Псалмы
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта