wd wp Пошук:

Прыморска-Ахтарск

Прыморска-Ахтарск[2] (руск.: Приморско-Ахтарск) — горад (з 1949 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Прыморска-Ахтарскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 32,4 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1829 годзе.

Горад размешчаны на беразе Ахтарскага заліва Азоўскага мора, за 151 км на паўночны захад ад Краснадара. Ёсць марскі порт, аэрапорт, чыгуначная станцыя Ахтары. Кліматычны курорт, серавадародныя воды.

Харчовая прамысловасць: рыбакамбінат, кансервавы завод і г. д. Парфумерна-касметычная фабрыка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. карта Краснадарскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Краснадарскага края