wd wp Пошук:

Прыкладная фізіка

Эксперымент с прымяненнем аргонавага лазера
Мадэляванне вяртання "Спэйс Шатла"
МРТ галавы

Прыкладная фізіка - комплекс навуковых дысцыплін, раздзелаў і напрамкаў фізікі, якія ставяць сваёй мэтай рашэнне фізічных праблем для канкрэтных тэхналагічных і практычных ужыванняў. Іх найважнейшай характарыстыкай з’яўляецца тое, што канкрэтнае фізічная з’ява разглядаецца не дзеля вывучэння, а ў кантэксце тэхнічных і міждысцыплінарных праблем. «Прыкладная» фізіка адрозніваецца ад «чыстай», якая канцэнтруе сваю ўвагу на фундаментальных даследаваннях. Прыкладная фізіка грунтуецца на адкрыццях, зробленых пры фундаментальных даследаваннях, і засяроджваецца на вырашэнні праблем, якія стаяць перад тэхнолагамі, з тым, каб найбольш эфектыўна выкарыстоўваць гэтыя адкрыцця на практыцы. [1] Іншымі словамі, прыкладная фізіка сыходзіць каранямі ў асноватворныя ісціны і асноўныя паняцці фізічнай навукі, але звязаная з выкарыстаннем гэтых навуковых прынцыпаў у практычных прыладах і сістэмах. Прыкладныя фізікі могуць быць зацікаўлены таксама ў вырашэнні праблем для навуковых даследаванняў. Напрыклад, людзі, якія працуюць у галіне фізікі паскаральнікаў, ўдасканальваюць іх для правядзення даследаванняў у галіне будовы матэрыі.

Вобласці даследаванняў

Вядомыя навуковыя цэнтры

Зноскі

  1. Факультэт прыкладной фізікі Стэнфардскага універсітэта(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Фізічныя навукі
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікінавіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Прыкладныя навукі
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіслоўнік
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіпадручнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікіпадручнік непасрэдна ў артыкуле