wd wp Пошук:

Спэйс шатл

Касмічная транспартная сістэма (англ.: Space Transportation System), больш вядомая як Спэйс шатл (ад па-англійску: Space shuttle — касмічны чаўнок) — амерыканскі шматразовы транспартны касмічны карабель.

Шатл запускаўся ў космас з дапамогай ракет-носьбітаў, ажыццяўляў манеўры на арбіце як касмічны карабель і вяртаўся на Зямлю як самалёт. Разумелася, што шатлы будуць хадзіць, як чоўны, паміж калязямной арбітай і Зямлёй, дастаўляючы карысныя грузы ў абодвух кірунках. Пры распрацоўцы прадугледжвалася, што кожны з шатлаў павінен быў да 100 разоў стартаваць у космас.

На практыцы жа яны выкарыстоўваюцца значна менш. Да мая 2010 года больш за ўсё палётаў — 38 — здзейсніў шатл «Дыскаверы». Усяго з 1975 па 1991 год было пабудавана пяць шатлаў: «Калумбія» (згарэў пры пасадцы ў 2003), «Чэленджэр» (падарваўся пасля старту ў 1986), «Дыскаверы», «Атлантыс» і «Індэвар».

Апошнюю місію STS-135 выканаў шатл «Атлантыс», стартаваўшы 8 ліпеня 2011 года з Касмічнага цэнтра Кенэдзі і прабыўшы ў космасе 12 дзён і 18 гадзін, на чым праграма Space Shuttle была закрытая.

Пабудаваныя шатлы

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Спэйс шатл
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Касмічныя караблі шматразовага выкарыстання