Аргон (лац.: Argonum) Ar — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 18; атамная маса 39,948. Інертны газ. Адкрыты ў 1894 годзе Дж. Рэлеем і У. Рамзаем.
Газ без колеру і паху. Шчыльнасць 1,7839 кг/м³, тэмпература плаўлення -189,3 °C, тэмпература кіпення -185,9 °C.
Уваходзіць у склад атмасферы Зямлі (0,93% па аб’ёме).
Прамысловы аргон ідзе на стварэнне абарончай атмасферы пры плаўцы, рэзцы і зварцы актыўных металаў для атрымання звышчыстых матэрыялаў для рэактара- і ракетабудаўніцтва.
Выкарыстоўваецца для напаўнення люмінесцэнтных лямпаў, у светлавой рэкламе (сіне-блакітны колер).
Бердоносов С. С. Аргон(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аргон
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка \{\{Картка хімічнага элемента\}\}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго. |