wd wp Пошук:

Прыгоды Тынтына

Прыгоды Тынтына — серыя коміксаў, стварэных бельгійскім аўтарам коміксаў Эржэ.

Гісторыя

Першы альбом, «Тынтын ў краіне Саветаў» (фр.: Tintin au pays des Soviets) было апублікована ў 1930 годзе. З 1930 па 1976 Эржэ стварыў 24 альбомаў (апошні застаўся няскончаным).

«Прыгоды Тынтына» перакладзены на больш 50 моў[1], а некаторыя эпізоды былі экранізаваны: «Тынтын і загадка залатога руна» (1961), «Тынтын і блакітны апельсін» (1964) і «Нявольнікі сонца» (1969). Першыя два фільмы знятыя па матывах і акрамя галоўны герояў з коміксамі фільмы не маюць нічога агульнага. «Нявольнікі сонца» ж знятыя за сцэнарыям самога Эржэ. Ў 1990 годзе Стэфані Бернасконі зняў мультсерыял «Прыгоды Тынтына», а ў 2011 годзе адбылася прэм’ера фільма Прыгоды Тынтына: Таямніца «Аднарога» Стывена Спілберга і Пітэра Джэксана.

Галоўны герой серыі — малады газетны рэпарцёр Тынтын. Дзякуючы сваёй прафесіі ён падарожнічае па ўсім свеце і становіцца ўдзельнікам займальных прыгод.

Нягледзячы на папулярнасць, «Прыгоды Тынтына» ёсць аб’ектам крытыкі. Звычайна крытыцы падвяргаецца стэрэатыпны (на думку крытыкаў, амаль расісцкі[2]) вобраз жыхароў неэўрапейскага свету, адлюстраваны ў ранніх альбомах. У ходзе далейшых перавыданняў альбомаў Эржэ некалькі згладзіў вострыя моманты, а пазнейшыя альбомы наогул вольныя ад расісцкіх стэрэатыпаў.

Персанажы

Тынтын і Мілу

Галоўны герой серыі — газетны рэпарцёр Тынтын. Тынтын. Век яго не зусім ясны; хутчэй за ўсё, яму не больш за дваццаць гадоў, прычым на працягу ўсяго цыкла ён зусім не змяняецца (у адрозненне ад навакольнага рэальнасці). Дзякуючы сваёй прафесіі Тынтын падарожнічае па ўсім свеце і кожны раз становіцца ўдзельнікам займальных, часта рызыкоўных прыгод. Яго пастаянны спадарожнік і верны сябар — факстэр’ер Мілу.

Іншыя персанажы

У цыкле пра Тынтына фігуруе блізка 350 персанажаў[3], некаторыя з якіх пераходзяць з аднаго альбома ў іншы. Найважныя з іх:

Спіс коміксаў пра Тынтына

  1. Тынтын ў краіне Саветаў — фр.: Tintin au pays des Soviets(1930)
  2. Тынтын ў Конга — фр.: Tintin au Congo (1931)
  3. Тынтын ў Амерыцы — фр.: Tintin en Amérique (1932)
  4. Фараонавыя сігары — фр.: Les Cigares du pharaon(1934)
  5. Сіні лотас — фр.: Le Lotus bleu (1936)
  6. Зламанае вуха — фр.: L’Oreille cassée (1937)
  7. Чорны востраў — фр.: L’Île Noire (1938)
  8. Оттакараў скіпетр — фр.: Le Sceptre d’Ottokar (1939)
  9. Краб з залатымі клюшнямі — фр.: Le Crabe aux pinces d’or (1941)
  10. Таямнічая зорка — фр.: L’Étoile mystérieuse (1942)
  11. Сакрэт аднарога — фр.: Le Secret de la Licorne (1943)
  12. Скарбы Ракама Чырвонага — фр.: Le Trésor de Rackham le Rouge (1944)
  13. Сем шкляных шарыкаў — фр.: Les Sept Boules de cristal (1948)
  14. Храм Сонца — фр.: Le Temple du Soleil (1949)
  15. Тынтын ў краіне чорнага золата — фр.: Tintin au pays de l’or noir (1950)
  16. Палёт да Месяца фр.: Objectif Lune (1953)
  17. Шпацыр па Месяцы фр.: On a marché sur la Lune (1954)
  18. Справа Турнесаля фр.: L’Affaire Tournesol (1956)
  19. Склад коксу — фр.: Coke en stock (1958)
  20. Тынтын у Тыбеце фр.: Tintin au Tibet (1960)
  21. Каштоўнасці Кастаф’ёрэ — фр.: Les Bijoux de la Castafiore (1963)
  22. Рэйс 714 да Сіднея — фр.: Vol 714 pour Sydney (1968)
  23. Тынтын і пікарос — фр.: Tintin et les Picaros (1976)
  24. Тынтын і Альф-Арт Tintin et l’Alph-Art(1986, перавыдадзены у 2004) (няскончаны, выданы пасля смерці аўтара) Зноскі

  1. Бельгійські комікси про Тентена одержали свій музей(нявызн.). РІА Новини (2 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2012. Праверана 14 жніўня 2010.
  2. Катерина Берновская «Пригоди Тентена» звинуватили в расизмі // РБК Daily Weekend.
  3. fr:Plekszy-Gladz#P
  4. У Францыі нават быў выдадзены слоўнік лаянак капітана Хеддока.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Коміксы
Катэгорыя·Культура Бельгіі
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Творы 1930 года