«Прывід Кіева» (укр.: Привид Києва) — гарадская легенда[1][2][3] пра ўкраінскага ваеннага пілота-аса, які на МіГ-29 Паветраных сіл Украіны ў лютым 2022 года за першыя 30 гадзін расійскага ўварвання на Украіну ў баях за Кіеў збіў шэсць расійскіх самалётаў. Відавочна, што гэта не адзін лётчык, а падраздзяленне, якое выконвае баявыя задачы і знішчае паветраныя цэлі[4].