wd wp Пошук:

Прускія харугвы

Прускія харугвы (лац.: Banderia Prutenorum) — апісанне рыцарскіх харугваў (штандараў) з іх выявамі, створанае Янам Длугашам. Твор захаваўся ў арыгінале.

Праца Длугаша і рыцарскія харугвы

Ян Длугаш у 1448 г. склаў апісанне 56 прускіх харугваў на лацінскай мове, іх выявы былі зроблены кракаўскім мастаком Станіславам Дзюрынкам. З 56 харугваў была здабыта 51 пры бітве пад Грунвальдам, 1 пад Каронавым(польск.) бел. (абедзве бітвы адбыліся ў 1410 г.) і 4 ў бітве пад Дубкамі(польск.) бел. ў 1431 г. з Тэўтонскім ордэнам. Харугвы знаходзіліся ў часы Длугаша на вавельскай кафедры ва ўсыпальніцы Св. Станіслава, але пазней, недзе пасля 1603 года яны бясследна зніклі.

Гл. таксама

Выданні

Пераклады на рускую мову

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гістарычныя дакументы
Катэгорыя·Тэўтонскі ордэн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай