wd wp Пошук:

Правая Лясная

Правая Лясная, або Ле́сьна Пра́ва[1] (польск.: Leśna Prawa) — рака ў Падляскім ваяводстве Польшчы і Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, у басейне Заходняга Буга. Даўжыня ракі 132,7 км.

Асноўныя прытокі:

Правая Лясная бярэ свой пачатак на поўначы ад Гайнаўкі, каля вёскі Дубіны. Рака працякае праз Белавежскую пушчу. Пасля 33 км рака пакідае Польшчу і ўваходзіць у Беларусь. За 1 км на ўсход ад вёскі Вугляны Камянецкага раёна Правая Лясная сустракае Левую Лясную і дзве гэтыя ракі ўтвараюць раку Лясная.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Басейн Заходняга Буга
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Камянецкага раёна
Катэгорыя·Рэкі Падляскага ваяводства