wd wp Пошук:

Помнік Усяславу Чарадзею

Помнік Усяславу Чарадзею — конны помнік Усяславу Чарадзею, усталяваны ў г.Полацку на перакрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Ефрасінні Полацкай. Адкрыццё адбылося 1 верасня 2007 года. Помнік Усяславу Чарадзею — першы конны помнік у незалежнай Беларусі[1].

Вышыня помніка разам з пастаментам складае 3,5 м. Скульптура вагой 4,5 тоны адлітая з бронзы на прадпрыемстве «Ліцейны двор» (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). Аўтары помніка — скульптары А. Прохараў, С. Ігнацьеў, Л. Мінкевіч і архітэктар Д. Сакалоў

Усяслаў княжыў у Полацку з 1044 па 1101 гг. Пад яго уладай Полацкае княства дасягнула найбольшых памераў, стала магутным і ўплывовым. Менавіта пры Усяславе з’явіўся першы мураваны будынак Полацкай зямлі — Сафійскі сабор, узведзены ў сярэдзіне XI стагоддзя, следам за Сафійскімі саборамі Кіева і Ноўгарада[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Першы конны — Усяславу Чарадзею!
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Усяслаў Брачыславіч
Катэгорыя·XXI стагоддзе ў Полацку
Катэгорыя·2007 год у Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Помнікі Полацка
Катэгорыя·Творы Аляксандра Прохарава
Катэгорыя·Помнікі манархам
Катэгорыя·Конныя статуі Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2007 годзе