wd wp Пошук:

Поля Ракса

Поля РАКСА (польск.: Pola Raksa, нар. 14 красавіка 1941 ў Лідзе) — польская кінаактрыса.

Біяграфія

Будучая актрыса нарадзілася ў Беларусі, сям’я пасля вайны выехала ў Польшчу. Тут Поля Ракса скончыла школу, а пасля вывучала польскую мову і літаратуру ў Вроцлаўскім універсітэце.

У 1960 кінаражысёр М. Канеўская прапанавала Полі ролю Ванды ў фільме «Чарцяня з сёмага класа». Поля неўзабаве перайшла на акцёрскае аддзяленне Вышэйшай школы тэатра і кіно ў Лодзі і ў 1964 скончыла яе. Ужо падчас вучобы паспела сыграць ролі Марысі ў фільме «Рэчаіснасць» (1961), Марысі ў фільме «Клуб кавалераў» (1962), Гражыны ў фільме «Іхні будзённы дзень» (1963), Крысі ў фільме «Разводаў не будзе» (1964). Пасля заканчэння вучобы Поля Ракса працавала ў тэатры «Повшэхны» ў Лодзі (1964-68) і тэатры «Вспулчэсны» ў Варшаве (1968-86). Адначасова працягвала здымацца: роля Беаты ў фільме «Беата» (1965), адна з галоўных роляў у фільме «Блакітны пакой» (1965), роля Зузанны ў серыяле «Капітан Сава ідзе па следу», знялася ў савецкім фільме «Накцюрн». Вялікую вядомасць Полі прынесла роля Гелены дэ Віт у фільме «Попел» (1965), у тым жа годзе яна сыграла яшчэ ролю Інезілы ў фільме «Рукапіс знойдзены ў Сарагосе».

Выключную вядомасць прынесла актрысе роля Марусі-«Аганёк» у фільме «Чатыры танкісты і сабака», у якім яна здымалася з 1966 па 1970. У гэты ж час іграла ролі Гані ў фільме «Біч божы»(1967), Альжбэты ў фільме «Парыж-Варшава без візы» (1967), Зосі ў савецкім фільме «Зося» (1967), Марыэлы ў фільме «Прыгода з песенькай» (1969), Камы ў фільме «Пагоня за Адамам» (1970).

Фактычна кінакар’ера Полі Раксы доўжылася ўсяго дзесяць гадоў: з 1960 па 1970. Пасля яна перастае здымацца ў класічных ігравых фільмах, але шмат здымаецца на тэлебачанні, у тым ліку ў тэлевізійных спектаклях.

У 1986 Поля Ракса пакідае тэатр, а з 1989 перастае здымацца і на тэлебачанні. У 1990-я гг. яна толькі зрэдку выконвала ролі ў спектаклях варшаўскіх тэатраў, у 1993 знялася ў ролі мамы Агаты ў фільме «Уводзіны Агаты», у гэты перыяд шмат займаецца модай.

Поля Ракса не раз атрымоўвала ўзнагароды як актрыса.

Узнагароды

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2016.
  2. Pola Raksa // The Fine Art Archive — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Кінашколы ў Лодзі
Катэгорыя·Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
Катэгорыя·Актрысы Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных