wd wp Пошук:

Поль Скарон

Поль Скарон (фр.: Paul Scarron; 4 ліпеня 1610, Парыж — 6 кастрычніка 1660, Парыж) — французскі раманіст, драматург і паэт.

Біяграфія

Сёмае дзіця ў сям’і чыноўніка Падліковай палаты, Поль Скарон выбраў кар’еру каталіцкага святара. У 1632 г. атрымаў месца ў прыходзе ў Ле-Мане. Быў набліжаны да біскупа Шарлю дэ Бамануар і вельмі папулярным у правінцыйных салонах. У 1638 г. ён нечакана захварэў на рэўматызм, быў вымушаны праводзіць значную частку часу ў пакоі, нярэдка трываючы боль у суставах. Але хвароба не перашкодзіла яму займацца літаратурнай працай. Не маючы амаль ніякіх сродкаў да існавання, ён павінен быў звяртацца да заступніцтва мецэнатаў, прысвячаючы ім свае творы, дамагаючыся грашовай дапамогі і пенсіі. Улюбёнец Ганны Аўстрыйскай, пасля публікацыі ў 1649 г. памфлетных вершаў у адрас кардынала Мазарыні, ён пазбавіўся каралеўскай пенсіі і быў вымушаны зарабляць на жыццё вершамі-прысвячэннямі. Скарон вярнуўся ў Парыж і ў 1652 г. ажаніўся з 17-гадовай беспасажніцай Франсуазай д’Абінье, унучкай паэта Агрыпа д’Абінье, будучай мадам дэ Ментэнон, гэта палепшыла апошнія 8 гадоў яго жыцця. У сваім доме ў парыжскім квартале Марэ, празваным «прытулкам безграшоўя», ён адкрыў літаратурны салон, дзе часта збіраўся літаратурны свет, да якіх далучаліся многія набліжаныя да каралеўскага двара. Там бывалі паэты Сент-Аман, Трыстан Пустэльнік, Бенсерад, абат Буарабер, жывапісец Міньяр, маршал Францыі Цюрэн, Нінон дэ Ланкло.

Зноскі

  1. 1 2 Paul Scarron // GeneaStar
  2. 1 2 Paul Scarron // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  3. 1 2 Paul Scarron // Babelio — 2007.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118605984 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 1660 годзе
Катэгорыя·Паэты Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Драматургі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Драматургі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Пісьменнікі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі барока
Катэгорыя·Франкамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1610 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Памерлі 6 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам