Поль Думер (фр.: Joseph Athanase Paul Doumer, 22 сакавіка 1857, Арыяк — 7 мая 1932, Парыж) — прэзідэнт Францыі ў 1931—1932 гадах.
Поль Думер нарадзіўся ў Арыяку. З 1897 па 1902 ён займаў пасаду генерал-губернатара Французскага Індакітая, з 1902 па 1905 старшыняваў у палаце дэпутатаў французскага парламента. У 1925 ён стаў міністрам фінансаў.
13 мая 1931 Поль Думер быў абраны прэзідэнтам Французскай Рэспублікі, апярэдзіўшы на выбарах Арыстыда Брыяна. 6 мая наступнага года яго параніў на адкрыцці кніжнага кірмашу расійскі эмігрант Павел Гургулов. Думер памёр на наступны дзень.