wd wp Пошук:

Польская чыгунка

Польская чыгунка, афіцыйна Акцыянернае таварыства «Польская дзяржаўная чыгунка» (польск.: Polskie Koleje Państwowe S.A.), скарочана АТ «ПКП» (польск.: PKP S.A.) — польскае дзяржаўнае акцыянернае таварыства, асноўнай сферай дзейнасці якога з’яўляюцца перавозкі чыгуначным транспартам.

Агульная характарыстыка

Адзіным акцыянерам таварыства з’яўляецца Дзяржказначэйства, правы якога па акцыях ажыццяўляе Міністэрства дзяржаўных актываў. ПКП ажыццяўляе нагляд уласнасці за іншымі дачыннымі кампаніямі групы ПКП.

ПКП з’яўляецца адным з буйнейшых уладальнікаў нерухомасці ў Польшчы. Сярод іншых рэсурсаў кампаніі каля 100 тыс га зямлі і 57 тыс. будынкаў. Яго актывамі з’яўляюцца аб’екты, якія выконваюць функцыі, звязаныя з транспартным і пасажырскім абслугоўваннем (чыгуначныя вакзалы), а таксама выключна камерцыйная нерухомасць (у тым ліку гандлёвыя цэнтры).

Працягласць чыгунак у краіне складае 26 644 км, у тым ліку 24 287 км са стандартнай еўрапейскай каляінай 1435 мм і 2 357 км з каляінамі шырынёй 1520, 1000, 785, 750 і 600 мм. З агульнай працягласці дарог электрыфікавана 11 627 км. Пераважна электрыфікацыя праведзена на пастаянным току 3 кВ.

Асноўныя станцыі і вузлы: Варшава, Ольштын, Катавіцы, Уроцлаў, Гданьск, Кракаў, Люблін.

Паміж Польшчай і Швецыяй дзейнічае чыгуначная паромная пераправа праз Балтыйскае мора.

Гісторыя

Рухомы склад

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Чыгуначны транспарт Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных