wd wp Пошук:

Польская мова ў Беларусі

Польская мова ў Беларусі з’яўляецца адной з моў меншасцяў[Крыніца?].

Распаўсюджванне

Польская мова найбольшае распаўсюджванне атрымала ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, а таксама на захадзе Мінскай, гэта значыць на тых тэрыторыях, якія з 1921 да 1939 года ўваходзілі ў склад Польшчы і знаходзяцца бліжэй да сучаснай беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы. Хоць польская мова і не з’яўляецца афіцыйнай, але выкарыстоўваецца ў СМІ, таксама адкрыты школы на польскай мове. Пасля здабыцця незалежнасці Беларусі роля польскай мовы значна ўзрасла, многія жыхары захаду рэспублікі ў той ці іншай ступені ёю валодаюць.

Грамадскія арганізацыі

Польскую мову прапагандуе «Саюз палякаў на Беларусі», які з боку беларускіх уладаў не прызнаецца[1]. «Польска мацеж школьна» займаецца адкуацыйна-культурнай дзейнасцю, выдае часопис «Słowo Ojczyste» (Роднае слова).

Адукацыя

У ГрДУ ім. Я. Купалы працуе кафедра польскай філалогіі.

У Рэспубліцы Беларусь працуюць дзве польскамоўныя школы — у Гродне і Ваўкавыску.[2] У гэтых школах усе прадметы вядуцца на польскай мове. У некаторых іншых школах ёсць бясплатныя факультатыўныя заняткі па вывучэнні польскай мовы, але з 2015/16 навучальнага года частка іх зачынілася[3], у сувязі з гэтым Саюз палякаў на Беларусі распачаў інфармацыйную акцыю «Uczmy się polskiego!».[4]

«Польска мацеж школьна» арганізавала ў Гродне грамадскі ліцэй імя Э. Ажэшкі, дзе праводзяцца заняткі па польскай мове для моладзі і дарослых.

Зноскі

  1. Союз поляков Беларуси: Лукашенко считает нас «пятой колонной» (руск.) . Хартыя’97 (9 лютага 2016). Праверана 28 жніўня 2016.
  2. Чиновник заявил, что Союза поляков во главе с Анжеликой Орехво «не существует» (руск.) . Naviny.by (23 лютага 2012). Праверана 28 жніўня 2016.
  3. Некоторые школы Гродно отменили занятия польского языка (руск.) . Хартыя’97 (2 верасня 2015). Праверана 28 жніўня 2016.
  4. Поляки Гродно отстаивают право учить родной язык бесплатно (руск.) . Хартыя’97 (19 мая 2016). Праверана 28 жніўня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Польская мова ў свеце
Мовы Беларусі