wd wp Пошук:

Полацкая ГЭС

Полацкая ГЭС — плацінна-рэчышчавая нізканапорная гідраэлектрастанцыя на Заходняй Дзвіне ў Беларусі. Уведзена ў эксплуатацыю 30 чэрвеня 2017 г. Вызначаная магутнасць — 21,66 МВт. Планаваная сярэднегадавая выпрацоўка электраэнергіі — 110 млн кВт*гадзін, што дастаткова для забеспячэння спажывання чатырох раёнаў — Лепельскага, Ушацкага, Чашніцкага і Расонскага. Станам на 2017 год, Полацкая ГЭС разам з Віцебскай ГЭС — самыя магутныя ГЭС у Беларусі[1].

Праектаванне

Графік будаўніцтва гідраэлектрастанцыі планавалася вызначаць яшчэ ў 2007 годзе, а пуск у эксплуатацыю планаваўся на 2010 год. Пляцоўка пад будаўніцтва была вызначана за 10 км вышэй Полацка. Генеральным праекціроўшчыкам быў БелНІПІЭнергапрам, які выйграў тэндар на праектаванне, дзе ўдзельнічалі праектныя інстытуты з Расіі і Украіны.

4 студзеня 2010 года РУП «Віцебскэнерга» і расійскае ААТ «Знешнеэканамічнае аб’яднанне „Тэхнапрамэкспарт“» (руск.: «ВО „Технопромэкспорт“») заключылі кантракт на будаўніцтва гідравузла Полацкай ГЭС (на суму 99,8 млн дол. ЗША[2]). Расійская кампанія перамагла ў конкурсе на будаўніцтва, аб’яўленым РУП «Віцебскэнерга». Кошт паводле кантракту склаў каля 100 млн дол. ЗША. Пастаўшчык гідраагрэгатаў, паводле праекту — чэшская кампанія Mavel a.s.. На гідравузле ўсталявана праматочная турбіна тыпу PIT Каплан. Канструкцыя гэтай турбіны тэарэтычна выключае трапленне машыннага масла ў рачную ваду.[3]

Зноскі

  1. Полоцкую ГЭС ввели в эксплуатацию Архівавана 7 студзеня 2019.
  2. Мінэнерга Беларусі плануе прыцягнуць…
  3. Курило Д. «Витебскэнерго» и…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Эканоміка Полацкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гідраэлектрастанцыі Беларусі
Катэгорыя·Электрастанцыі Віцебскай вобласці