wd wp Пошук:

Віцебская ГЭС

Віцебская ГЭС — гідраэлектрастанцыя на Заходняй Дзвіне ў Беларусі. Уведзена ў эксплуатацыю 31 ліпеня 2017 года. Вызначаная магутнасць — 40 МВт, планаваная гадавая выпрацоўка электраэнергіі — 138 млн. кВт*гадз[1]. Наймагутнейшая гідраэлектрастанцыя ў Беларусі.

Асноўныя аб’екты:

Будаўніцтва

Рэалізацыя інвестпраекта «Будаўніцтва Віцебскай ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна Віцебскай вобласці» пачалася ў чэрвені 2013 года. Генеральным падрадчыкам будаўніцтва была «Кітайская нацыянальная карпарацыя па электраабсталяванні» (CNEEC). Абслугоўваннем аб’екта на этапе будаўніцтва сумесна са спецыялістамі РУП «Віцебскэнерга» займаліся прадстаўнікі кампаніі CNEEC, чыё абсталяванне ўсталявана на ГЭС. Агулам на аб’екце было задзейнічана больш за дзясятак праектных, будаўнічых і электратэхнічных арганізацый.

Экалогія

Віцебская ГЭС дазволіць ашчаджаць каля 42,6 тыс. т.у.п. штогод, што скараціць выкіды парніковых газаў на 71,2 тон штогод, таксічных газаў — на 236 тон штогод.

Зноскі

  1. Завершено строительство Витебской ГЭС - самой мощной в стране Архівавана 10 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Электрастанцыі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Заходняя Дзвіна
Катэгорыя·Гідраэлектрастанцыі Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Эканоміка Віцебскага раёна
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта