wd wp Пошук:

Плоўдзіўскі антычны тэатр

Плоўдзіўскі антычны тэатр — адзін з найбольш добра захаваўшыхся рымскіх тэатраў(руск.) бел., размешчаны ў цэнтры горада Плоўдзіў, Балгарыя. Як мяркуецца, ён быў пабудаваны ў канцы праўлення імператара Траяна[1]. Тэатр быў выяўлены падчас археалагічных раскопак, якія праводзіліся з 1968 год 1979.

Тэатр можа змяшчаць ад 5000 да 7000 гледачоў, і працягвае выкарыстоўвацца ў цяперашні час.[2][3]

Размяшчэнне

Тэатр размешчаны ў Старым горадзе Плоўдзіва, у седлавіне паміж пагоркамі Таксім і Джамбаз.

Апісанне

Месцы для гледачоў арыентаваны на поўдзень, да старажытнага гораду ў нізіне і Радопскіх горах. Тэатр ўяўляе сабой паўкола з вонкавым дыяметрам 82 метра. Дзеліцца на глядзельную залу (аўдыторыюм) і сцэну (архестра). Глядзельная зала выдаўблена ў схіле пагорка. Зона для гледачоў (кавеа) складаецца з 28 канцэнтрычных шэрагаў мармуровых сядзенняў, якія падзеленыя праходам на два ярусы. Верхні ярус перасякаюць вузкія радыяльныя лесвіцы. Месцы для гледачоў атачаюць падковападобную сцэну дыяметрам 26,64 м[4]. Сцэнічныя памяшкання (скена) размешчаны на поўдзень ад асноўнай сцэны. Яны маюць 3 паверхі, якія падтрымліваюцца калонамі. Праскеній (сцяна за сцэнай) мае вышыню 3,16 м і дэкараваны іанічнай мармуровай каланадай. Фасад скены, звернуты ў глядзельную залу, складаецца з двухузроўневага порціка, на першым узроўні якога знаходзяцца калоны іанічнага ордэра, а на другім — рымска-карынфскага ордэра. На фасадзе скены — 3 сіметрычна размешчаных партала. Уваход у орхестру злучае кавеа і сцэнічныя памяшкання. Крыты праход пачынаецца ў цэнтры архестры і вядзе праз сцэнічныя памяшкання вонкі. Іншы крыты праход пачынаецца ў цэнтральнай частцы верхняга шэрагу глядзельнай залы і злучае кавеа з Трымонцыюмам(руск.) бел..

Зноскі

  1. Nicolay Sharankov: Unknown Governors of Provincia Thracia, Late I-Early II Century AD.
  2. Kasssbova Bulgaria(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2016. Праверана 18 красавіка 2017.
  3. Kostash. Prodigal Daughter: A Journey to Byzantium. https://books.google.bg/books?id=1VX4AAAAQBAJ&pg=PT187&dq=roman+plovdiv+theatre&hl=bg&sa=X&ved=0CEsQ6AEwBmoVChMI0ITDlrT0xgIVBBYsCh2MOQcM#v=onepage&q=roman%20plovdiv%20theatre&f=false.
  4. Античният Филипопол
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Плоўдзіва
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні, збудаваныя ў II стагоддзі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Амфітэатры Старажытнага Рыма