wd wp Пошук:

Плошча Калоны

Плошча калоны ўначы

Плошча калоны (італ.: Piazza Colonna) — плошча ў цэнтры Рыма, названая ў гонар размешчанай на ёй калоны Марка Аўрэлія, якая дала назву і аднайменнаму раёну сталіцы Італіі. Да плошчы можна дабрацца са станцый «Барберыні — Фантана-дзі-Трэві» і «Спанья» Лініі А Рымскага метрапалітэна.

Гравюра XIX стагоддзі

Плошча калоны была створана ў канцы Чынквечэнта па загаду папы Сікста V. Плошча калоны размешчана з заходняга боку Віа дэль Корса прыкладна на аднолькавай адлегласці ад П’яцца дэль Попала і Плошчы Венецыі. Плошча мае прамавугольную форму. З поўначы да яе прылягае палацца Кіджы, дзе засядае Савет міністраў, а з паўночнага захаду — палацца Монтэчыторыа, дзе засядае Палата дэпутатаў. З заходняга боку плошча абмежавана палацца Ведэкінд, дзе раней быў галоўны офіс газеты «Il Tempo», а з паўднёвага боку — царква Санта-Марыя-дэла-П’ета і палацца Фераёлі, дзе сярод іншага знаходзяцца прадстаўніцтвы рэгіёнаў Фрыулі-Венецыя-Джулія і Вале-д’Аоста. Уздоўж Віа дэль Корса на плошчу выходзіць фасад галерэі Альберта Сордзі.

Паміж калонай Марка Аўрэлія і галерэяй Альберта Сордзі размешчаны элегантны фантан, пабудаваны архітэктарам Джакама дэла Порта ў 1577 годзе па загаду Папы Рыгора XIII. Асновай фантана служыць чара з мармуру з вострава Хіяс, знадворку ўпрыгожаная шаснаццаццю вертыкальнымі стужкамі з карарскага мармуру. Першапачаткова фантан забяспечваўся вадой з акведука Аква Вірга.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Плошчы Рыма
Катэгорыя·З’явіліся ў XVI стагоддзі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле