wd wp Пошук:

Палацца Кіджы

Палацца Кі́джы (італ.: Palazzo Chigi) — палац (палацца) у Рыме, які з’яўляецца афіцыйнай рэзідэнцыяй прэм’ер-міністра Італьянскай рэспублікі. З красавіка 2013 года палацца Кіджы займае Энрыка Лета.

Гісторыя

Палац з відам на плошчу Калоны і Віа дэль Корса пачаў будавацца ў 1562 годзе па праекце архітэктара Джакама дэла Порты, скончана будаўніцтва было ўжо Карла Мадэрнай у 1580 годзе для сям’і Альдабрандзіні. У 1659 годзе ён быў набыты сям’ёй Кіджы[1]. Пасля палац быў рэканструяваны Фелічэ дэла Грэка і Джавані Батыстай Канціні.

Палацца Кіджы на гравюры Джузэпэ Вазі, XVIII стагоддзе

У палацы 5 паверхаў, шырокая лесвіца, якая вядзе ў гасціныя пакоі, двор, упрыгожаны фантанам, спраектаваным Джакама дэла Портай. Гэты фантан быў пазней скапіраваны ў розных месцах Рыма і іншых італьянскіх гарадах[2].

У 1878 годзе палацца Кіджы стаў рэзідэнцыяй аўстра-венгерскага пасла ў Італьянскім каралеўстве. У 1916 годзе ён быў набыты італьянскай дзяржавай, і ў ім размясцілася міністэрства каланіяльных спраў. Яшчэ пазней палацца стаў рэзідэнцыяй італьянскага міністра замежных спраў. З 1961 года палацца Кіджы — месца афіцыйных сустрэч старшыні Савета міністраў Італіі (прэм’ер-міністра).

Гл. таксама

Іншыя палацы Рыма, у якіх размяшчаюцца дзяржаўныя органы:

Зноскі

  1. Palaces, Villas and Gardens(нявызн.). Rome Guide Italy. Travelplan.it. Праверана 25 ліпеня 2013.
  2. Roberto Piperno; Rosamie Moore. Piazza Colonna(нявызн.). Праверана 25 ліпеня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1580 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Палацы Рыма
Катэгорыя·Збудаванні Італіі ў стылі рэнесанс