wd wp Пошук:

Плечаногія

Плечаногія, Брахіяподы (Brachiopoda, ад стар.-грэч.: Βραχίων — плячо, стар.-грэч.: Πούς — нага) — тып беспазваночных марскіх жывёл.

Апісанне

Вядомы, пераважна марскія, прымацаваныя формы (бентас). Цела мяккае, укрыта са спіннога і брушнога бокоў двухстворкавай вапняковай ракавінай даўжынёй ад 5 да 10 см (у сучасных форм, ў выкапнёвых відаў дасягала 37,5 см) з-за чаго плечаногія знешне нагадваюць двухстворкавых малюскаў. Афарбоўка жоўтая, ружаватая або шэрая; у некаторых відаў чорная, аранжавая ці чырвоная. Вонкавая паверхня ракавіны бывае гладкай, рабрыстай або складкавай; у некаторых выкапнёвых відаў (прадуктыды) меліся шыпы.

Заднія краі створак злучаюцца асобымі вырастамі замка або толькі мышцамі. Да грунту прымацоўваюцца а дапамогай ножкі (сцяблінкі) або прырастаюць адной створкай. Цела размешчана ў задняй частцы ракавіны, пярэдняя частка занята мясістым органам («рукі», або лафафор), шчупальцы якога забяспечваюць пастаянны прыток вады да ротанай поласці.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Williams et al., 2000, p. 28

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тыпы жывёл
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Плечаногія