wd wp Пошук:

Плейстон

Плейстон (ад грэч. Plēusis — плаванне, plēō — плыву) — раслінныя або жывёльныя арганізмы, якія жывуць на паверхні вады, або паўпагружаныя ў ваду (г. зн., якія жывуць адначасова ў водным і паветраным асяроддзі). Найбольш разнастайныя прадстаўнiкi марскога плейстону. Для шматлiкiх арганізмаў плейстону ўласцiва ўтварэнне газавых камераў (напрыклад, для віду Physalia physalis) альбо выдзяленне пенiстых паплаўкоў (гастраподы Jantina, Recluzia, Glaucilla; актынiя мiнiас); iншыя выкарыстоваюць у якасцi апоры паверхню вады (Glaucus atlanticus). З раслiн да плейстону адносяць, да прыкладу, прадстаўнікоў роду Sargassum. Раслiны плейстону могуць паглынаць як кiсларод паветра, так и распушчаны ў вадзе.

Зноскі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гідрабіялогія