wd wp Пошук:

Плаціна Гувера

Плаціна Гувера, дамба Гувера (англ.: Hoover Dam, таксама вядомая як англ.: Boulder Dam) — унікальнае гідратэхнічнае збудаванне ў ЗША. Бетонная арачна-гравітацыйная плаціна вышынёй 221 м і гідраэлектрастанцыя пабудаваны ў ніжнім цячэнні ракі Каларада. Размешчана ў Чорным каньёне, на мяжы штатаў Арызона і Невада, за 48 км на паўднёвы ўсход ад Лас-Вегаса, за некалькі кіламетраў ад мястэчка Боўлдэр-Сіці; утварае возера (вадасховішча) Мід. Названая ў гонар Герберта Гувера, 31-га прэзідэнта ЗША, які адыграў важную ролю ў яе будаўніцтве. Будаўніцтва плаціны пачалося ў 1931 годзе і скончылася ў 1936 годзе, на два гады раней запланаванага тэрміну.

Плаціна знаходзіцца пад кіраваннем Бюро меліярацыі ЗША, падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў ЗША. У 1981 годзе плаціна была ўключана ў Нацыянальны рэгістр гістарычных месцаў ЗША.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. National Inventory of Dams — 1975.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Невада
Катэгорыя·Гідратэхнічныя збудаванні ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арызона
Катэгорыя·З’явіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·1936 год у ЗША
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Збудаванні ЗША ў стылі ар-дэко