wd wp Пошук:

План Даўэса

План Даўэса — план забеспячэння выплаты рэпарацый Германіяй, устаноўлены для яе дзяржавамі пераможцамі (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя пасля Першай сусветнай вайны). Распрацаваны ў 1923—1924 гадах міжнародным камітэтам экспертаў на чале з Ч. Даўэсам (адсюль назва). Зацверджаны 16 жніўня 1924 года на спецыяльнай канферэнцыі ў Лондане. Прадугледжваў выдаткаванне Германіі пазыкі ў памеры 200 млн долараў (у т.л. 100 млн банкамі ЗША) для стабілізацыі яе валюты (маркі), устанаўленне кантролю саюзных дзяржаў над германскім дзяржаўным бюджэтам, грашовым абарачэннем, крэдытам і чыгункамі, вызначыў памеры плацяжоў Германіяй у першыя 5 гадоў па 1—1,75 млрд марак у год, потым па 2,5 млрд марак у год. Прыняцце плана Даўэса садзейнічала паскарэнню вываду французскіх і бельгійскіх войск з Рура пасля Рурскага канфлікту ў 1923—1924 гадах, павелічэнню замежных інвестыцый у эканоміку Германіі і, як вынік, аднаўленню германскага эканамічнага патэнцыялу. У 1930 годзе заменены планам Юнга.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гісторыя эканомікі Францыі
Катэгорыя·Наступствы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Веймарская рэспубліка
Катэгорыя·Рэпарацыі
Катэгорыя·Трэцяя французская рэспубліка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гісторыя эканомікі Германіі
Катэгорыя·1924 год у эканоміцы