wd wp Пошук:

Рэпарацыі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэпарацыя (значэнні). Рэпарацыі (ад лац.: reparatio — аднаўленне) — форма матэрыяльнай адказнасці суб’екта міжнароднага права за шкоду, нанесеную ў выніку здзейсненнага ім міжнароднага правапарушэння іншаму суб’екту міжнароднага права, у прыватнасці, пакрыццё дзяржавай паводле мірнага дагавора ці іншых міжнародных актаў шкоды, нанесенай ёй дзяржавам, якія падвергліся нападу. Аб’ём і характар рэпарацый павінны вызначацца ў адпаведнасці з нанесенай матэрыяльнай шкодай (прынцып супамернасці). Выплата рэпарацыі можа ажыццяўляцца ў відзе грашовай ці іншай матэрыяльнай кампенсацыі ці ў відзе адначасовай рэстытуцыі і кампенсацыі страт.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Наступствы Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Міжнароднае права
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Права міжнароднай адказнасці